image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Урок бяспекі. Магілёў

224
Урок бяспекі. Магілёў

Незвычайны занятак па асновах бяспекі жыццядзейнасці прайшоў ў ДУА «Сярэдняя школа №45 г. Магілёва».
У актавай зале школы сямікласнікі сабраліся на «Урок бяспекі», тэмай якога стала «Эвакуацыя». Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага ГАНС Анастасія Рудкоўская распавяла дзецям правілы эвакуацыі, пасля чаго, разбіўшыся на каманды, самі школьнікі падчас правядзення брэйн-рынга і конкурсу па чарчэнні плана эвакуацыі дэманстравалі свае веды і па эвакуацыі і правілах пажарнай бяспекі.
Каманда-пераможца вызначылася толькі дзякуючы конкурсу капітанаў, спрытна апрануўшых баявую вопратку ратавальніка. Напрыканцы сустрэчы Анастасія Сяргееўна нагадала аб мабільным дадатку «МНС Беларусі: дапамога побач!».
Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі памятныя падарункі ад МНС і зарадзіліся бадзёрым настроем!

Спецыяліст СПУГ Магілёўскага ГАНС
В.М.Канарская

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть