- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
«Летні патруль». Клічаў
Ратавальнікі, у рамках акцыі «Летні патруль працягваюць праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы сярод насельніцтва Клічаўскага раёна, накіраваныя на папярэджанне няшчасных выпадкаў на водах, захаванню патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы пры наведванні лесу і павышэння ўзроўню культуры бяспекі жыццядзейнасці.
Пры патруляванні месцаў для купання і адпачынку грамадзян, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Юрый Караўка растлумачыў прысутным асноўныя правілы бяспекі пры наведванні вадаёмаў. Увага грамадзян была акцэнтавана на недапушчэнні купання ў стане алкагольнага ап'янення. Юрый Уладзіміравіч расказаў аб наступствах купання ў неўстаноўленых месцах, прывёў алгарытм дзеянні ў выпадку ўзнікнення НС на вадзе, пазнаёміў з магчымасцямі мабільнага дадатку «МНС Беларусі: дапамога побач», уручыў інфармацыйныя памяткі і ўлёткі МНС.
Інспектар СПіУГ
Клічаўскага РАНС Ю.В.Караўка