image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Канікулы без дыму і агню. Хоцімск

585
У рамках рэспубліканскай акцыі " Канікулы без дыму і агню» ратавальнікі Хоцімскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з выхаванцамі дзіцячага аздараўленчага лагера на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Вялікаліпаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа». 

Інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Куляшова Ганна правяла з навучэнцамі прафілактычную гутарку аб недапушчэнні дзіцячага траўматызму, а гэтак жа гібелі дзяцей у перыяд летніх канікул. Паказала дзецям відэаролік "Бяспека на вадзе", пасля чаго замацавала веды навучэнцаў віктарыны па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Падчас віктарыны дзеці змаглі атрымаць навыкі правільнага выкліку ратавальнікаў, паспрабаваўшы сябе ў ролі таго, хто тэлефануе па тэлефоне "101". А пасля гутаркі дзеці разам з Ганнай Міхайлаўнай адправіліся на вуліцу, дзе іх ужо чакалі ратавальнікі са сваёй праграмай "Юны выратавальнік".

З задавальненнем, весялосцю і невычэрпнай энергіяй дзеці прынялі ўдзел у праграме, паказаўшы, як трапна могуць закінуць выратавальны круг на конус, трапіць у мячык з пажарнага ствала бруёй вады. Але на гэтым ратавальнікі не спыніліся - для дзяцей была ўладкованая дэманстрацыя падачы пены, і радасныя крыкі дзяцей загучалі на школьным двары! Выхаванцы лагера былі пад вялікім уражаннем ад убачанага, а ратавальнікі пасля "пеннай вечарынкі" зладзілі дзецям "вадзяны фантан", ад чаго тыя прыйшлі ў яшчэ большае захапленне! Пад прыгожымі пырскамі вады дзеці зладзілі сапраўднае купанне! Мокрыя, але задаволеныя і шчаслівыя, навучэнцы зладзілі выратавальнікам сапраўдны допыт на тэму "Як стаць выратавальнікам".

У завяршэнне мерапрыемства дзецям былі ўручаны падарункі і памяткі «канікулы без дыму і агню", пасля чаго было зроблена калектыўнае фота. Падзякаваўшы ратавальнікаў за свята, дзеці запрасілі пажарных наведаць лагер яшчэ раз.

 

 

Інспектар ІніП

Хоцімскага РАНС                                                                  Ганна Куляшова

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть