image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Не пакідайце дзяцей адных! Хоцімск

611
Не пакідайце дзяцей адных! Хоцімск

У рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» работнікі Хоцімскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўніком Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі правялі онлайн мерапрыемства з дапамогай інтэрнэт-мэссенджэра (Skype). Аўдыторыяй дадзенага мерапрыемства сталі шматдзетныя сем'і. У ходзе відэаканферэнцыі інспектар МНС нагадаў бацькам аб асноўных правілах бяспекі з прыкладамі трагічных выпадкаў гібелі дзяцей на пажарах. Для бацькоў і іх дзяцей у фармаце прэзентацыі была праведзена  віктарына «Галоўны эксперт», на пытанні якой удзельнікі з упэўненасцю адказвалі.
Акрамя гэтага, работнікі Хоцімскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць гутаркі па тэлефоне з шматдзетнымі сем'ямі і сем'ямі, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У ходзе гутарак бацькам расказваюць асноўныя правілы бяспекі пры выхаванні дзяцей і нагадваюць пра небяспеку пакідання малалетніх дзяцей без нагляду.
Таксама ў Хоцімскім раёне актыўна ажыццяўляецца распаўсюджванне наглядна-выяўленчай прадукцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» ў паштовыя скрыні дамоў, дзе сям'і выхоўваюць дзяцей. Яркія буклеты з'яўляюцца  памяткамі для бацькоў аб небяспецы дома вострых і дробных прадметаў, здольных нанесці шкоду дзіцяці. Акрамя гэтага, у буклетах можна знайсці парады аб тым, як зрабіць бяспечным інтэр'ер у кватэры і як не атрымаць траўму, знаходзячыся на кухні. Тут можна прачытаць і пра выдатны мультсерыял «Чароўная кніга».


Інспектар СПіУГ Хоцімскага РАНС                                  Уладзіслаў Салаўёў

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть