- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Марафон бяспекі. Клічаў
Менавіта пад такім лозунгам прадстаўнікамі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 ім. Ф.І.Кавалёва» горада Клічава быў арганізаваны конкурс на веданне правілаў бяспекі жыццядзейнасці.
Умовы былі простыя, на працягу месяца ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» у групе ўстановы адукацыі размяшчаліся няпростыя тэставыя заданні, на якія неабходна было даць правільныя адказы.
У мінулы панядзелак былі падведзены вынікі конкурсу, пераможцам якога стала Юркавец Арыяна, вучаніца 9 «А» класа установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 ім. Ф.І.Кавалёва».
У шанаванні пераможцаў прыняў удзел інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Клічаўскага РАНС Юрый Караўка, які ў чарговы раз адзначыў каштоўнасць ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці.
Інспектар СПіУГ
Клічаўскага РАНС Ю.В.Караўка