image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Разам да бяспекі. Горкі

658
Разам да бяспекі. Горкі

Напярэдадні вясновых канікул старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Марына Агеева наведала ДУА «Ленінскі КПК д/с с/ш Горацкага раёна». Навучэнцы адразу трох класаў сабраліся ў актавай зале ў прадчуванні вясёлага і пазнавальнага мерапрыемства. Марына Алегаўна загадзя падрыхтавала для хлопчыкаў і дзяўчынак сітуацыйныя задачы, выхад з якіх яны дружна шукалі, ўспаміналі, якую інфармацыю трэба паведамляць дыспетчару МНС, калі здарыўся пажар, як сябе паводзіць падчас пажару або, што рабіць, калі на табе загарэлася адзенне і многае іншае. Не толькі пазнавальна, але і весела ў гэты дзень правялі час вучні, бо кожны з іх змог прыняць удзел у гульнях, конкурсах і віктарынах.  Марына Алегаўна падрабязна спынілася на тэме выпальвання сухой расліннасці, распавяла, чаму гэта рабіць катэгарычна забараняецца, да чаго прыводзіць і якая адказнасць за гэта прадугледжана.
За актыўны ўдзел хлопцам і дзяўчатам ўручаліся налепкі, брашуркі, ручкі і многае іншае.

Ст.інспектар СПіУГ Горацкага РАНС
Марына Агеева

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть