- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
З вучнямі пра бяспеку. Быхаў
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Быхаўскага РАНС Яўген Дземідзенка сустрэўся з вучнямi Абідавічскай школы.
У школьным узросце многія важнейшыя жыццёвыя пазнаннi, у тым ліку і навыкі пажарнай бяспекі, прышчапляюцца на аснове ўзаемадзеяння вучня i настаўнiка.
Навучанне супрацьпажарным правілам праводзіцца ў непарыўнай сувязі з агульным выхаваўча-адукацыйным працэсам, як падчас заняткаў, так і пры правядзенні самастойнай дзейнасці, спартыўных мерапрыемстваў і акцый.
За час сустрэчы пры правядзенні гутарак, тэматычных конкурсаў, віктарын вучні змаглі адказаць на пытанні работніка МНС, успомніць, што такое бяспека і як паводзіць сябе ў любой надзвычайнай сітуацыі.
Не абышлося без падарункаў - удзельнікам акцыі дасталіся пазнавальныя кнігі пра бяспеку.
Iнспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння
з грамадскасцю Быхаўскага РАНС
Яўген Дземідзенка