image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Юныя ратавальнікі. Шклоў

690
Юныя ратавальнікі. Шклоў

Спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Шклоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юлія Мартынчык наведала ДУА «Акунеўскі дзіцячы сад Шклоўскага раёна»,  каб распавесці аб правілах пажарнай бяспекі самым юным жыхарам вёскі Акунёўка.
Пачалася сустрэча з віктарыны "А ці ведаеце вы...?». Аказалася, што дашкольнікі часу дарма не губляюць: ведаюць пра тое, як тэлефанаваць у пажарную службу, што казаць дыспетчару. Хорам хлапчукі і дзяўчынкі паведамілі, што «з запалкамі не гуляюць, ды і газ дома самі не ўключаюць».
Пасля прадстаўлення выхаванцы цэнтра змаглі бліжэй пазнаёміцца з вогнетушыцелем: "Ого...цяжкі які" «" А я таксама змагу патушыць ім агонь?«, "А можна мне націснуць на гэтую ручку?"- так і чулася з усіх бакоў.
У канцы сустрэчы дашкольнікі падзякавалі Юліі Мартынчык за цікавае прадстаўленне і прапанавалі прыходзіць яшчэ.

Спецыяліст СПіУГ Шклоўскага РАНС Юлія Мартынчык

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть