- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Аб бяспецы з навучэнцамі. Дрыбін
Аб бяспецы з навучэнцамі. Дрыбін
На Дрыбіншчыне працягваецца чацвёрты этап Рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!».
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дрыбінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Іваністаў сустрэўся з навучэнцамі Расненский сярэдняй школы.
Дзяцей са старэйшых класаў чакала займальнае ток-шоу «Дыялог», у ходзе якога прысутныя задавалі актуальныя пытанні. Не абышлося і без прагляду тэматычных відэаролікаў, уручэння прафілактычнай нагляднасці і прэзентацыі мабільнага дадатку «МНС Беларусі: дапамога побач».
Далей, падзяліўшыся на каманды, дзеці спазнавалі азы бяспекі з дапамогай віктарыны «Дзе логіка?» і інтэлектуальнай гульні «Брэйн- рынг».
Іваністаў Аляксандр
Інспектар СПіУГ
Дрыбінскага РАНС