- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Бяспека ў кожны дом. Асіповічы
Работнік Асіповіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правёў прафілактычную акцыю ва ўстанове " Асіповіцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».
У рамках акцыі «Бяспека – у кожны дом» старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Асіповіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Раман Сярчэня правёў прафілактычнае мерапрыемства з грамадзянамі пажылога ўзросту ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў установы «Асіповіцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».
У пачатку прафілактычнага мерапрыемства работнік МНС азнаёміў грамадзян з асноўнымі прычынамі пажараў, прывёў прыклады пажару і пастараўся замацаваць веды на практыцы. А каб замацаваць веды атрыманыя ў працэсе гутаркі, з грамадзянамі была праведзена інтэрактыўная гульня "Сакрэт бяспекі".
Сэнс гульні быў просты і спадабаўся пажылым грамадзянам. Калі на экране з'яўляліся зашыфраваныя прадметы, ім было цікава, што гэта за прадмет, а калі яны адгадвалі прадмет ім было цікава, як ён звязаны з пытаннямі пажарнай бяспекі. Пасля гэтага Раман Сярчэня пастараўся растлумачыць і расказаць, чаму гэтыя прадметы маюць дачыненне да асноў бяспекі жыццядзейнасці і як правільна паступаць у той ці іншай сітуацыі.
У завяршэнні мерапрыемства выратавальнікя прадэманстраваў інтэрактыўную карту Асіповіцкага раёна, на якой былі паказаны здымкі пажараў, якія адбыліся на тэрыторыі раёна па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні і ўручыў памятныя прызы ад раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Старшы інспектар СПіУГ Асіповіцкага РАНС
Раман Сярчэня