image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспечны Новы год! Дрыбін

820
Бяспечны Новы год! Дрыбін

Яркім завяршэннем другога этапу Рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» на Дрыбіншчыне стала правядзенне тэматычных мерапрыемстваў у Расненскай дапаможнай школе-інтэрнаце і ў домаўладаннях сем'яў, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дрыбінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Іваністаў разам з героямі мультфільма «Чароўная кніга МНС» правёў для навучэнцаў школы-інтэрната пазнавальную і забаўляльную праграму.
Дзеці даведваліся пра небяспекі піратэхнічных вырабаў, зімовых вадаёмаў, вучыліся бяспечна упрыгожваць навагоднюю елку і катацца на санках, цюбінгах.
Не абышлося і без цікавых конкурсаў, выдатнага настрою і, вядома ж, падарункаў.
А Дзед Мароз са Снягуркай наведалі дзяцей з праблемных сем'яў. Казачныя персанажы праводзілі для дарослых і дзяцей забаўляльныя конкурсы і віктарыны, падчас якіх удзельнікі акцыі даведаліся аб зімовых небяспеках і навучыліся правільна іх пазбягаць.
А за актыўны ўдзел  Дзед Мароз уручыў дамачадцам памятныя падарункі.

Інспектар СПіУГ
Дрыбінскага РАНС
Іваністаў Аляксандр

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть