image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

"Бяспечны Новы год". Магілёў

194
"Бяспечны Новы год". Магілёў

Навучэнцы выпускнога класа ДУА "Сярэдняя школа №22 г. Магілёва" сустрэліся з першым намеснікам начальніка Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргеем Лабацкім, каб з першых вуснаў даведацца аб правілах паступлення ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Беларусі.
Сяргей Станіслававіч распавёў пра ўмовы службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, аб перспектывах кар'ернага росту і аб тым, чаму «ратавальнік» - гэта ганаровая і паважаная прафесія.
Напярэдадні навагодніх і калядных мерапрыемстваў не лішнім быў і напамін аб неабходнасці захавання правілаў бяспекі. Нагадаў Сяргей Станіслававіч і асновы бяспекі жыццядзейнасці ў зімовы перыяд.
Адміністрацыя навучальнай установы, а менавіта члены добраахвотнай пажарнай дружыны, атрымалі кансультацыю спецыяліста па падтрыманні супрацьпажарнага рэжыму і мерах бяспекі пры правядзенні навагодніх ранішнікаў у дадзенай установе адукацыі.

Спецыяліст СПУГ Магілёўскага ГАНС
В.М.Канарская

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть