- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Першы этап бяспечнага Новага года. Хоцімск
У Хоцімскім раёне стартавала акцыя "Бяспечны Новы год», мэта якой папярэджанне пажараў і траўмаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі.
У рамках 1-га этапу работнікі Хоцімскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі пераднавагоднія мерапрыемствы ў Хоцімскім раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання і ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання, дзе з сацыяльнымі работнікамі і асобамі сталага ўзросту праведзены інтэрактыўныя гутаркі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, прадэманстраваны відэафільмы «Бяспечны Новы год», «Небяспека піратэхнікі».
Выратавальнікі прывялі прыклады наступстваў выкарыстання піратэхнічных вырабаў не ў адпаведнасці з інструкцыяй. А кіраўнікам дадзеных устаноў падораны навагоднія паштоўкі ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з віншаваннямі і пажаданнямі правесці Бяспечны Новы год.
Інспектар ІніП
Хоцімскага РАНС Ганна Куляшова