image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Не прапальвай сваё жыццё! Клічаў

574
Не прапальвай сваё жыццё! Клічаў
Не прапальвай сваё жыццё! Клічаў

Выступленні перад працоўнымі калектывамі з'яўляюцца адной з дзеючых форм данясення інфармацыі да грамадзян, у тым ліку і па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці. Ратавальнікі Клічаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях рэгулярна арганізоўваюць прафілактычныя мерапрыемствы ў арганізацыях раёна. Не стаў выключэннем і калектыў Клічаўскай ветэрынарнай станцыі».
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Юрый Караўка распавёў аб рэспубліканскай акцыі, якая праходзіць на тэрыторыі раёна «Не прапальвай сваё жыццё!». Мэта акцыі-папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.
Юрый Уладзіміравіч адзначыў, што па статыстыцы вялікая частка пажараў, дзе была дапушчана гібель, здарылася па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём, у прыватнасці пры курэнні, месцамі не абышлося і без «удзелу» спіртных напояў. Замацаваў сказанае прыкладамі пажараў, якія адбыліся на тэрыторыі раёна.
Інспектар звярнуў увагу прысутных на выкананне правілаў пажарнай бяспекі на працоўных месцах, нагадаў, як вызначыць у спраўным ці стане знаходзіцца вогнетушыцель, для тушэння якіх пажараў ён прыдатны і як правільна яго выкарыстоўваць.
Не засталіся без увагі часопіс для дзяцей і падлеткаў «Юны выратавальнік» і мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач!», а для таго, каб спаць «спакойна» ратавальнікі рэкамендавалі грамадзянам усталяваць у сваіх домаўладаннях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

Інспектар СПіУГ
Клічаўскага РАНС                                    Ю.В.Караўка

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть