image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Моладзь за бяспеку. Клічаў

180
Моладзь за бяспеку. Клічаў
Моладзь за бяспеку. Клічаў

Рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку!» падыходзіць да  завяршэння. Работнікі Клічаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, сумесна з актывістамі «БМГАВП» і прадстаўнікамі ДУДА «Клічаўскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі», арганізавалі і правялі цікавае мерапрыемства для жыхароў і гасцей г. Клічава.
На галоўнай плошчы горада быў створаны невялікі востраў бяспекі, дзе для дзетак і іх бацькоў былі арганізаваны займальныя гульні і конкурсы, а таксама, паміж справай, магчымасць сагрэцца гарачай гарбатай і пакаштаваць смачнага пірага.
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Юрый Караўка нагадаў асноўныя правілы бяспекі, асабліва ў асенне-зімовы ацяпляльны перыяд, пра тое, як папярэдзіць бяду і што рабіць, калі яна непазбежная. Даў рэкамендацыі па ўстаноўцы ў  домаўладаннях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Нагадаў аб мабільным дадатку «МНС Беларусі: дапамога побач!» і аб часопісе для дзяцей і падлеткаў «Юны выратавальнік».
У сваю чаргу юныя ратавальнікі распавялі ўдзельнікам мерапрыемства аб дзейнасці БМГАВП, аб пажарна-выратавальным спорце і пра дасягненні нашых суайчыннікаў, як на ўнутранай арэне так і далёка за межамі Рэспублікі Беларусь.
Кожнаму ўдзельніку мерапрыемства была прадастаўлена магчымасць праверыць свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці, прайшоўшы тэсты і атрымаць памятны сувенір ад МНС.

Інспектар СПіУГ
Клічаўскага РАНС                               Ю.В.Караўка

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть