image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

«Бяспечная» сустрэча. Клічаў

386
«Бяспечная» сустрэча. Клічаў
«Бяспечная» сустрэча. Клічаў

Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі ўстановы «Клічаўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» арганізавалі  сустрэчу з грамадзянамі сталага ўзросту.
Месца сустрэчы абрана не выпадкова - кабінет па навучанні асновам бяспекі жыццядзейнасці, размешчаны ў дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі «Клічаўскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі».
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Юрый Караўка расказаў гасцям аб абстаноўцы з пажарамі на тэрыторыі раёна і вобласці, пазначыўшы асноўныя прычыны іх узнікнення. Інспектар адзначыў, што ў большасці выпадкаў закладнікамі надзвычайных сітуацый з'яўляюцца грамадзяне сталага ўзросту. Менавіта таму падобныя сустрэчы актуальныя.
Затым Юрый Уладзіміравіч распавёў аб усіх кутках бяспекі наяўных у кабінеце АБЖ, а госці дзяліліся сваім жыццёвым вопытам, пра тое ў якіх надзвычайных сітуацыях яны пабывалі і як знайшлі з іх бяспечны выхад.

Інспектар СПіУГ
Клічаўскага РАНС                                 Ю.В.Караўка

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть