image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Карысныя веды замацавалі ў гульні. Круглае

415
Карысныя веды замацавалі ў гульні. Круглае
Карысныя веды замацавалі ў гульні. Круглае

Ратавальнікі Круглянскага РАНС сумесна з работнікамі раённага Дома культуры і педагогамі цэнтра вольнага часу дзяцей і моладзі «Вясёлка» правялі для навучэнцаў ДУА «Цяцерынскай ВПК» урок бяспекі.
Мэта мерапрыемства - папярэджанне надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей, бо нічога для нас няма даражэй, чым іх жыцце. Думаць пра іх бяспеку трэба заўсёды, і гэта вельмі важна.
На плошчы каля сельскага цэнтра культуры работнікі РДК падрыхтавалі для дзяцей тэатралізаваную праграму, у якой на прыкладах казачных герояў -Бураціна, ката Базіліо, лісы Алісы, Мальвіны - дзеці ўсведамлялі, як правільна сябе паводзіць, каб пазбегнуць бяды.
Пасля тэатралізаванай праграмы ўдзельнікі перайшлі ў імправізаваны горад бяспекі, дзе былі размешчаны інтэрактыўныя навучальныя пляцоўкі: «Спрытны спасатель», «Дапамога побач» «Чароўная кніга» і іншыя. На кожнай з іх  дзеці спаборнічалі ў ведах па правілах бяспекі і спрыце.
Верыцца, што дзякуючы набытым навыкам, навучэнцы школы змогуць пазбегнуць  непрыемнасцяў, не прынясуць засмучэнняў сабе і сваім бацькам.

Інспектар СП і УГ Круглянскага РАНС
Олеся Кароўкіна



Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть