image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У гасцях у ратавальнікаў. Клічаў.

311

Хлапчукі і дзяўчынкі, якія цяпер з карысцю праводзяць свой час у лагеры працы і адпачынку дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 імя Героя Савецкага Саюза П.А. Крываноса г.Клічава» наведаліся ў госці да ратавальнікаў.

Займальную экскурсію па пажарнай аварыйна-выратавальнай частцы №1 правёў інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Юрый Караўка.

Пачалося падарожжа з цэнтра аператыўнага кіравання, дзе пастаянна знаходзіцца дыспетчар, першым прымае трывожныя званкі і, затым, накіроўвае баявыя разлікі на ліквідацыю надзвычайнай сітуацыі.

Далей гасцям былі прадэманстраваны кухня, пакоі адпачынку і для заняткі спортам, а заключным прыпынкам быў гараж, дзе размешчаны аўтацыстэрны і аварыйна-выратавальныя інструменты.

Ад хлопцаў не было адбою, кожны хацеў адчуць сябе сапраўдным выратавальнікам: пакруціць руль аварыйна выратавальнай тэхнікі, скарыстацца спецыяльным абсталяваннем, прымерыць баявую вопратку, а таксама прыняць непасрэдны ўдзел у лакалізацыі і ліквідацыі імправізаванага пажару.

 

Інспектар ГПіУГ

Клічаўскага РАНС                              Ю.В.Караўка

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть