image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Наперад, юныя ратавальнікі! Клічаў

72
Наперад, юныя ратавальнікі! Клічаў
Наперад, юныя ратавальнікі! Клічаў

Работнікі Клічаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі  раённага Дома культуры правялі сярод хлапчукоў і дзяўчат, якія зараз знаходзяцца ў лагеры «Вольса», пажарную эстафету «Наперад, юныя ратавальнікі!».
Перад удзельнікамі і гледачамі выступіў інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Юрый Караўка, які адзначыў, што такія мерапрыемствы вельмі важныя не толькі для дзяцей, але і для дарослых. Прысутным была прадстаўлена магчымасць паказаць не столькі сваю добрую фізічную падрыхтоўку, але і веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці.
Удзельнікам эстафеты Юрый Уладзіміравіч патлумачыў, што каб перамагчы, трэба дзейнічаць не толькі хутка, але і дакладна выконваць умовы конкурсу і зладжана працаваць у камандзе.  Пажадаў камандам перамогі, а гледачам - добрага настрою.
Каманды былі настроеныя толькі на перамогу, інтрыга захоўвалася да апошняга этапу. Нягледзячы на тое, што па балах перамогу атрымала адна з каманд, усе ўдзельнікі, у тым ліку і гледачы, атрымалі шмат пазітыўных эмоцый, а таксама асвяжылі свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці.
У завяршэнні мерапрыемства работнікі РАНС пажадалі хлопцам і дзяўчатам бяспечных канікул і моцнага здароўя. Нагадалі аб мабільным дадатку «МНС Беларусі: дапамога побач» і аб часопісе для дзяцей і падлеткаў «Юны выратавальнік».

Інспектар ГПіУГ
Клічаўскага РАНС                                              Ю.В.Караўка

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть