- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
"Канікулы без дыму і агню!». Магілёў
Адміністрацыя гандлёвага цэнтра "Парк Сіці" пастаянна праводзіць мноства акцый і флэшмобаў для бацькоў і дзяцей. І вось, 19 ліпеня, для юных жыхароў мікрараёна ў «Парк Сіці» адкрылася новае месца, дзе дзеці могуць гуляць і весяліцца, пакуль іх бацькі здзяйсняюць пакупкі. Тут з'явілася гульнявая зона, дзе настольныя гульні ператварыліся ў маштабныя падлогавыя, да таго ж за баўленнем часу дзяцей назірае і ўсяляк падтрымлівае актыўная каманда аніматараў.
Магілёўскія ратавальнікі не засталіся ў баку ад такой радаснай падзеі і прынялі ўдзел у адкрыцці дадзенай пляцоўкі. Падчас удзелу ў конкурсах лакацыі "Канікулы без дыму і агню!" дарослыя і дзеці яшчэ раз паўтарылі правілы бяспечных паводзін, правёўшы час з карысцю весела, актыўна і пазнавальна!
Спецыяліст СПУГ Магілёўскага ГАНС
В. М.Канарская