image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Акцыя «Канікулы без дыму і агню». Дрыбін

53
Акцыя «Канікулы без дыму і агню». Дрыбін
Акцыя «Канікулы без дыму і агню». Дрыбін

У Дрыбінскім раёне працягваецца рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню».
На гэты раз Дрыбінскія выратавальнікі наведалі выхаванцаў дзіцячага летняга лагера, якія знаходзяцца на базе Трылесінскай сярэдняй школы.
Яны распавядалі дзецям аб наступствах неасцярожнага абыходжання з агнём дома і ў лясах, аб небяспецы навальніцы, гульняў у небяспечных месцах, купання ў неналежных месцах і вучылі правільна дзейнічаць у розных надзвычайных сітуацыях.
Таксама дзяцей чакала насычаная конкурсная праграма, разбор сітуацыйных задач, прагляд серый мультфільма «Чароўная кніга МНС», прэзентацыя часопіса «Юны выратавальнік» і знаемства з мабільным дадаткам МНС Беларусі: дапамога побач».
З работнікамі летняга лагера таксама была праведзена прафілактычная гутарка і растлумачаны патрабаванні ў выпадку ўзнікнення пажару.
Самай яркай і доўгачаканай падзеяй дня бяспекі для дзяцей стала дэманстрацыя пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і наступнае за гэтым воднае шоу.


Інспектар ІНіП
Дрыбінскага РАНС
Атрахімёнак Уладзімір

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть