image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Канiкулы без дыму і агню. Магілёўскі раён

281
Канiкулы без дыму і агню. Магілёўскі раён
Канiкулы без дыму і агню. Магілёўскі раён

                У Магілёўскім раёне праходзiць акцыя «Канікулы без дыму і агню». У летнім лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей «Крынічка» пры Кадзiнскай школе выратавальнікі Магілёўскага РАНС правялі сустрэчу з хлопцамі i дзяўчатамi.
           У ходзе сустрэчы старшы iнспектар ГПiУГ РАНС Іван Папоў правёў гутарку з дзецьмі, у якой нагадаў асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці ў летні перыяд. Правёў пажарную віктарыну і распавёў пра часопіс «Юны выратавальнiк». Прысутныя паглядзелі мультфільмы з серыі «Чароўная кніга МНС». Таксама хлопцы пазнаёміліся з аварыйна-выратавальнай тэхнікай, паспрабавалі надзець на сябе баявую вопратку выратавальнікаў-пажарных, падаць ваду з дапамогай пажарнага ствала і пасядзелі ў кабіне пажарнай аўтацыстэрны. А ў канцы мерапрыемства ўсіх чакала сапраўдная асвяжальная водная феерыя ад выратавальнікаў.

            Ст.інспектар ГПiУГ
Магілёўскага РАНС                                             Іван Папоў


Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть