image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Аб бяспецы на бацькоўскім сходзе. Касцюковічы

394
Аб бяспецы на бацькоўскім сходзе. Касцюковічы
Аб бяспецы на бацькоўскім сходзе. Касцюковічы

Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Касцюковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Рада Цімашэнка выступіла на бацькоўскім сходзе ў ДУА " Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.Касцюковічы».
Работнік РАНС расказала пра асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў і правілы бяспекі, якія павінен выконваць кожны, каб пазбегнуць надзвычайных сітуацый. Бацькам былі даведзены асноўныя патрабаванні правіл пажарнай бяспекі ў побыце, на працы, агучаны дзеянні ў выпадку надзвычайных сітуацый і прыведзены прыклады пажараў, якія адбыліся на тэрыторыі Касцюковіцкага раёна. На сходзе таксама была нададзена ўвага развядзенню вогнішчаў, адпачынку на прыродзе. Рада Цімашэнка нагадала бацькам пра "хатняга выратавальніка" - аўтаномны пажарны  апавяшчальнік, які не раз  прадухіляў сур'ёзныя трагедыі і гібель людзей ад пажару.
Інспектар РАНС адказала на  пытанні бацькоў, а таксама пажадала ўсім добрага настрою і бяспечнага лета.

Інспектар ГПiУГ
Касцюковіцкага РАНС                                                          Рада Цімашэнка



Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть