image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Не толькі ведаць, але і выконваць! Клічаў

297
Не толькі ведаць, але і выконваць! Клічаў
Не толькі ведаць, але і выконваць! Клічаў

Работнікі Клічаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з навучэнцамі ўстановы адукацыі «Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж», каб нагадаць аб асноўных правілах бяспекі ў перыяд летніх канікул.
Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Юрый Караўка пачаў свой выступ з аператыўнай абстаноўкі з пажарамі на тэрыторыі раёна і вобласці, адзначыў асноўныя прычыны іх узнікнення, прывёў прыклады пажараў, на якіх загінулі людзі, у тым ліку непаўналетнія дзеці.
Далей Юрый Уладзіміравіч акцэнтаваў ўвагу навучэнцаў на захаванні правіл бяспекі пры абыходжанні з агнём, наведванні вадаёмаў і лясоў, нагадаў алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Акрамя гэтага, заўважыў інспектар, важна не толькі ведаць правілы бяспекі, але і прытрымлівацца іх.
Выратавальнікі наведалі навучэнцаў у інтэрнатах, дзе ў даступнай форме расказалі аб асноўных прычынах узнікнення пажараў у «студэнцкіх» кватэрах, далі рэкамендацыі па бяспечнай эксплуатацыі электраабсталявання.
Работнікі МНС пажадалі навучэнцам каледжа  бяспечных канікул. Нагадалі аб мабільным дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач!». Былі прадэманстраваны навучальныя відэаролікі і відэафільмы: «Не дзіцячыя гульні!», «Прычыны пажараў».

Інспектар ГПіУГ
Клічаўскага РАНС                                    Ю.В.Караўка

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть