- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Не пакідайце дзяцей адных! Клічаў
Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Юрый Караўка распавёў прысутным аб мэтах і задачах рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» і нагадаў дарослым, што дзеці не шукаюць небяспекі, а яны проста гуляюць і павінны быць пад пастаянным наглядам.
Затым для дзяцей і іх бацькоў былі арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі. На кожнай можна было даведацца не толькі аб прычынах і наступствах розных надзвычайных сітуацый, галоўнымі героямі якіх могуць стаць дзеткі, але і самім прыняць непасрэдны ўдзел у гульнях, накіраваных на выхаванне культуры бяспекі жыццядзейнасці.
Дзеткі і іх бацькі разам ўспаміналі, дзе ў кватэры найбольш небяспечныя месцы, куды лепш за ўсё ўсталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, як правільна выклікаць службу выратавання і як патушыць пажар на кухні.
Акрамя гэтага, госці маглі на імгненне адчуць сябе сапраўднымі выратавальнікамі: прымерыць баявую вопратку, скарыстацца аварыйна-выратавальным абсталяваннем.
Інспектар ГПіУГ
Клічаўскага РАНС Ю.В.Караўка