image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

"Не пакідайце дзяцей адных!» Хоцімск

328
"Не пакідайце дзяцей адных!» Хоцімск
Усім вядома, што ядро сям'і-гэта дзеці.

Усім вядома, што ядро сям'і-гэта дзеці. Бацькі гатовыя на ўсё, каб абараніць сваё дзіця, засцерагчы ад злых людзей, складаных сітуацый. І не толькі бацькі: любы чалавек не дасць дзіцяці ў крыўду, не пакіне ў небяспецы, бо чужых дзяцей не бывае.
У рамках 1-га этапу рэспубліканскай акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!", прысвечанай міжнароднаму Дню сям'і і Дню абароны дзяцей, работнікі Хоцімскага РАНС наведалі ДУА "Трасцінскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа". Мэтай акцыі стала прыцягненне ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і іх агульнай бяспекі.
Падчас мерапрыемства выратавальнікі чарговы раз нагадалі дзецям і іх бацькам аб асноўных патрабаваннях пажарнай бяспекі, бяспецы на вуліцы, вадаёме. Дзеці змаглі паўдзельнічаць у розных конкурсах. Бацькам і дзецям былі раздадзены памяткі і буклеты з нагляднай ілюстрацыяй дзіцячай бяспекі. Не засталася без увагі тэма па абсталяванню жылых пакояў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі і ўсталявання мабільнага дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач».

Інспектар ГПіУГ
Хоцімскага РАНС                         Вадзім Петрачэнка

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть