image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Па «гарачых» слядах. Хоцімск

503
Па «гарачых» слядах. Хоцімск
Выратавальнікі Хоцімска правялі рэйд па выяўленні фактаў выпальвання сухой расліннасці.

Штогод з прыходам вясны грамадзяне наводзяць парадкі на прыдамавых тэрыторыях, якія не абыходзяцца без вогнішчаў для спальвання смецця.
Многія жыхары не выконваюць правілы пажарнай бяспекі і нават не задумваюцца аб тым, наколькі хутка загаранне можа перарасці ў буйны пажар і цалкам знішчыць пабудовы. Акрамя таго, нярэдкія выпадкі, калі людзі пры выпальванні сухой расліннасці атрымліваюць траўмы, а часам і зусім гінуць у вогненным палоне.
Для таго, каб папярэдзіць пажары ў прыродных экасістэмах і праверыць наколькі свядома жыхары раёна ставяцца да пажарнай бяспекі, работнікі Хоцімскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у выхадныя дні правялі рэйдавыя мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку пажараў у вяснова-летні пажаранебяспечны перыяд.
Падчас рэйдаў выратавальнікі нагадваюць грамадзянам аб захаванні правіл пажарнай бяспекі ў побыце, аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці, уручаюць памяткі, а таксама папярэджваюць, што за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані і за развядзенне вогнішчаў у неўстаноўленых месцах прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Інспектар ГПіУГ
Хоцімскага РАНС                         Вадзім Петрачэнка

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть