image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзень бяспекі. Увага ўсім! Дрыбін

404
Дзень бяспекі. Увага ўсім! Дрыбін
У Дрыбінскім раёне працягваецца рэспубліканская акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!».

    У Дрыбінскім раёне працягваецца рэспубліканская акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!».
    Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дрыбінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Іваністаў наведаў Расненскую сярэднюю школу.
    У школе была адпрацавана вучэбная эвакуацыя, праверана правільнасць дзеянняў персанала і вучняў у выпадку ўзнікнення ўзгарання ва ўстанове.
    Для навучэнцаў 5-11 класаў інспектар правёў урок бяспекі, падчас якога пазнаёміў дзяцей з мэтамі і задачамі акцыі, расказаў аб самых разбуральных катастрофах прыроднага і тэхнагеннага характару ў гісторыі чалавецтва, навучыў правільна дзейнічаць у выпадку атрымання сігналу «Увага ўсім!», нагадаў пра надыход вясновага пажаранебяспечнага перыяду і прадэманстраваў навучальны відэафільм.
    Вучні праверылі свае веды на практыцы, прыняўшы ўдзел у квэст-гульні «Надзвычайная сітуацыя».
    Дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый, а таксама папоўнілі багаж ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці.


Інспектар ГПіУГ
Дрыбінскага РАНС
Іваністаў Аляксандр

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть