image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспека - у кожны дом! Хоцімск

385
Бяспека - у кожны дом! Хоцімск
Начальнік Хоцімскага РАНС Вадзім Войцікаў наведаў аддзяленне кругласутачнага знаходжання для правядзення гутаркі з пажылымі грамадзянамі

Дом у кожнага свой: утульная ўладкаваная кватэра або невялікі ўчастак з домікам і агародам. А вось для грамадзян, якія пражываюць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання в.Забялышын, домам стала менавіта гэтая ўстанова. І хоць яны і знаходзяцца пад надзейнай аховай персаналу аддзялення, але ведаць правілы бяспекі і выконваць іх таксама павінны.
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, начальнік Хоцімскага РАНС Вадзім Войцікаў наведаў аддзяленне кругласутачнага знаходжання для правядзення гутаркі з пажылымі грамадзянамі, якія пражываюць у ім.
Асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажараў застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання.  Нярэдка на пажарах гінуць пенсіянеры. Пра гэта і праінфармаваў прысутных Вадзім Васільевіч, прывеў у прыклад сумную статыстыку па рэспубліцы, па вобласці і па раёне ў цэлым.
У канцы гутаркі прысутныя атрымалі на памяць наглядную прадукцыю з правіламі бяспекі.


Інспектар ІніП
Хоцімскага РАНС                             Г.М.Куляшова



Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть