image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспека – у кожны дом! Дрыбін

491
Бяспека – у кожны дом! Дрыбін
Акцыя працягваецца

У аддзяленні дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў установы «Дрыбінскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дрыбінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Іваністаў арганізаваў для прысутных знаёмства з правіламі бяспекі.
    Інспектар пазнаёміў публіку з паняццем «пажар», расказаў пра яго наступствы і пра трагічныя выпадкі гібелі людзей у агні. Каб замацаваць веды на практыцы, выратавальнік прапанаваў прысутным згуляць у гульню «Назаві цану». Мэта гульні-адгадаць прадмет і назваць яго прыкладны кошт. Праз гульню наведвальнікі цэнтра пазнаёміліся з правіламі бяспечнага выкарыстання пячнога ацяплення, электрычнага абсталявання,  з работай аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Кожны этап гульні суправаджаўся праглядам прафілактычных відэафільмаў.
    У завяршэнні мерапрыемства інспектар уручыў прысутным прафілактычныя брашуры і заўседы выконваць правілы бяспекі.


Інспектар ГПіУГ
Дрыбінскага РАНС
Іваністаў Аляксандр

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть