image description
 
Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

Пра бяспеку людзям пажылога ўзросту. Касцюковічы

607
Пра бяспеку людзям пажылога ўзросту. Касцюковічы
Выратавальнікі Касцюковіцкага РАНС у рамках другога этапу акцыі “Бяспека – у кожны дом” правялі прафілактычнае мерапрыемства ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў горада Касцюковічы.

З пажылымі правялі прафілактычную гутарку па асновах бяспекі жыццядзейнасці, прадэманстравалі фільм «Паводзіны пры пажары», агучылі алгарытм дзеяння ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.
Больш падрабязна і наглядна выратавальнікі спыніліся на «сэрцы дома» - печы, якая з'яўляецца адным з найважнейшых атрыбутаў жылога дома і адначасова найбольш пажаранебяспечным. У размове з аўдыторыяй былі пазначаны асноўныя патрабаванні да мантажа і эксплуатацыі пячнога ацяплення.
Таксама ратавальнікі з грамадзянамі «залатога» ўзросту правялі віктарыну «Дзе логіка?». Самыя актыўныя за правільныя адказы атрымалі памятныя падарункі. У завяршэнні мерапрыемства выратавальнікі адказалі на ўсе пытанні, пажадалі ўсім здароўя і адсутнасці небяспечных сітуацый у жыцці.

Інспектар ГПіУГ
Касцюковіцкага РАНС

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть