Установа Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь
- 212022, г. Магілёў, вул. Лазарэнкі,70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 74-10-20
- mogilev@mchs.gov.by
Электронныя звароты
Інфармацыя аб парадку падачы электронных зваротаў
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронныя звароты падаюцца ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (далей - Сістэма).
Доступ да Сістэмы для заяўнікаў бясплатны і ажыццяўляецца праз сайт (http://обращения.бел), на якім неабходна прайсці рэгістрацыю, пасля чаго Сістэма фармуе асабісты электронны кабінет заяўніка.
Праз свой асабісты кабінет заяўнік можа накіраваць звароты ў неабходны для яго дзяржаўны орган ці дзяржаўную арганізацыю, а па выніках разгляду звароту адказы на іх будуць накіроўвацца заяўніку ў асабісты кабінет.
Перавага накіравання электронных зваротаў з дапамогай Сістэмы:
павышэнне зручнасці заяўнікаў пры падачы электронных зваротаў і атрыманні адказаў на іх. Заяўніку прадастаўляецца адзіны інтэрфейс для афармлення электроннага звароту і яго падачы ў любую арганізацыю, падключаную да Сістэмы, у сувязі з гэтым адсутнічае неабходнасць запаўнення спецыяльнай формы на кожным інтэрнет-сайце дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі.
Сістэма таксама дазваляе заяўніку адсочваць, на якой стадыі разгляду знаходзіцца электронны зварот, праглядаць пералік пададзеных зваротаў, статус іх разгляду, а таксама адклікаць іх.
- Электронныя звароты грамадзян у Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС
- Электронныя звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
Назад
МНС Беларусі