- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Чытачы «Весніка Магілёва» не прапальваюць сваё жыццё!
Гарадское друкаванае выданне "Веснік Магілёва" стала платформай вывучэння асноў бяспекі жыццядзейнасці і правілаў аказання першай дапамогі. Чытачы газеты змаглі асвяжыць свае веды, прыняўшы ўдзел у віктарыне «Не прапальвай сваё жыццё!». Пытанні віктарыны тычыліся не толькі пажарнай бяспекі. Чытачам трэба было вырашыць і тры сітуацыйныя задачы ад абласной арганізацыі Чырвоны Крыж.
На працягу двух гадзін правядзення віктарыны васемнаццаць знаўцаў прапанавалі свае варыянты адказаў. Лепшым знаўцам правілаў пажарнай бяспекі стала Наталля Кароткіна, яна атрымала аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які ў хуткім часе ўсталюе ў доме сваёй бабулі. Самыя разгорнутыя адказы па першай дапамозе дала Святлана Васільеўна Тарасевіч, якой быў уручаны прыз абласной Арганізацыі Чырвоны Крыж.
Інспектар СПУГ Магілёўскага ГАНС
А. С. Рудкоўская