image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзіцячая іміджавая пляцоўка ў стылі «МНС». Круглае

694
Дзіцячая іміджавая пляцоўка ў стылі «МНС». Круглае

На тэрыторыі г. Круглае з'явілася дзіцячая іміджавая пляцоўка ў стылі «МНС», якая размешчана ў двары новабудоўлі па вуліцы Гагарына.
Галоўнае прызначэнне дзіцячай пляцоўкі - гэта дарыць станоўчыя эмоцыі, развіваць патэнцыял дзіцяці: фізічны, творчы, духоўны і сацыяльны. Каб дадаць да гульнявой дзейнасці яшчэ і навучальны элемент, ратавальнікі ініцыіруюць стварэнне іміджавых пляцовак. Гуляючы, хлапчукі і дзяўчынкі не толькі змогуць адчуць сябе ў ролі выратавальніка, але і з лёгкасцю запомніць нумары службы выратавання «101» і «112». Бо з юнага ўзросту кожны павінен ведаць, куды тэлефанаваць у выпадку надзвычайнай сітуацыі.
Работнікі МНС упэўнены, што новая дзіцячая гульнявая пляцоўка дазволіць дзецям не толькі весела праводзіць час, але і дапаможа вывучыць і запомніць важныя правілы бяспекі.

Інспектар СП і УГ Круглянскага РАНС
Олеся Кароўкіна



Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть