- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
У цэнтры ўвагі - дзеці! Крычаў
У цэнтры ўвагі - дзеці! Крычаў
З мэтай прыцягнення ўвагі грамадзян да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў у Крычаўскім раёне праводзіцца акцыя " У цэнтры ўвагі-дзеці!».
Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з пакупнікамі крамы «Люкс», якая займаецца рэалізацыяй тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. У месцах продажы дзіцячага адзення, акрамя школьнай формы, можна ўбачыць баявую вопратку ратавальнікаў з біркай "касцюм юнага пажарнага".
З дзецьмі і іх бацькамі праведзены розныя конкурсы і гутаркі аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі з уручэннем наглядна-выяўленчай прадукцыі прафілактычнай накіраванасці.
Старшы інспектар СПіУГ
Крычаўскага РАНС
Раман Усціненка