image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У цэнтры ўвагі – дзеці. Клічаў

975
У цэнтры ўвагі – дзеці. Клічаў

Работнікі Клічаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з пакупнікамі крамы «Гандлёвы дом», каб распавесці аб рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!», задача якой прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду.
Падчас гутаркі інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Юрый Караўка нагадаў бацькам пра небяспекі, якія могуць высочваць нашых дзяцей, калі іх пакінуць без нагляду.
Юрый Уладзіміравіч прывёў прыклады надзвычайных сітуацый, галоўнымі героямі якіх сталі непаўналетнія, заклікаў дарослых быць прыкладам для падрастаючага пакалення. Нагадаў аб мабільным дадатку  «МНС Беларусі: дапамога побач», аб часопісе для дзяцей і падлеткаў «Юны выратавальнік», а таксама аб мультфільме «Чароўная кніга».
Акрамя гэтага ўсіх пакупнікоў чакалі прыемныя бонусы: маляўнічыя брашуры і буклеты ад МНС.

Інспектар СПіУГ
Клічаўскага РАНС                                        Ю.В.Караўка

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть