- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Канікулы без дыму і агню! Клічаў
У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню!» работнікі Клічаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях запрасілі ў госці ў пажарную аварыйна-выратавальную часць №1 г. Клічава хлопцаў з профільнага лагера МУС.
Падчас візіту інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Юрый Караўка расказаў гасцям як праходзяць трэніроўкі сапраўдных ратавальнікаў, а гэты занятак не з лёгкіх, але ўсім вядомая крылатая фраза «Цяжка ў вучэнні, лёгка ў …»
Юным гасцям выпала магчымасць на сабе выпрабаваць гэты нялёгкі трэніровачны працэс. Жаданне паспрабаваць усё было мацней страху, таму некаторыя элементы пажарна-выратавальнага спорту, а менавіта ўздым на другі паверх вучэбна-трэніровачнай вежы, пераадоленне 100 метровай паласы перашкод, пад'ём наверх па шасце і праходжанне з дапамогай адных рук праз уяўны абрыў, былі выкананы на адным дыханні.
Кульмінацыяй візіту стала знаёмства з архітэктурай малой формы «Пажарны Афанасій», па легендзе які можа зберагчы дом ад агню таго, хто патрымаецца за яго руку, а калі патрымаць за нос «пажарнага» і загадаць жаданне, то яно абавязкова збудзецца.
Інспектар СПіУГ
Клічаўскага РАНС Ю.В.Караўка