image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Канікулы без дыму і агню. Клічаў

581
Канікулы без дыму і агню. Клічаў

Чарговы візіт у пажарную аварыйна-выратавальную частку №1 г. Клічава хлапчукі і дзяўчынкі з спартыўнага лагера «Надзея» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 імя Ф.І.Кавалёва» г. Клічава запомняць як мінімум на год, так як інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Юрый Каравка падрыхтаваў для іх займальна-пазнавальную праграму.
Юным спартсменам удалося ўпершыню скарыць вучэбна-трэніровачную вежу, падняцца на другі паверх пры дапамозе лесвіцы-штурмоўкі, пераадолець 100 метровую паласу перашкод, здзейсніць пераправу праз непераадольны і вельмі глыбокі вадаём.
Кульмінацыяй візіту стала тушэнне імправізаванага пажару, па легендзе якога транспартны сродак патрапіў у ДТЗ і адбылося ўзгаранне, дзякуючы зладжанай рабоце юных спартсменаў агонь быў ліквідаваны за лічаныя хвіліны.
З такой цікавасцю і пазітывам хлопцы яшчэ ніколі не праводзілі свой вольны час, бо не кожнаму выпадзе магчымасць адчуць сябе, хоць і на імгненне, сапраўдным выратавальнікам.

Інспектар СПіУГ
Клічаўскага РАНС                                    Ю.В.Караўка

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть