image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Нагадалі пра бяспеку. Кіраўск

1447
Нагадалі пра бяспеку. Кіраўск

Кіраўскія выратавальнікі працягваюць прафілактычную работу па папярэджанні выпальвання сухой раслінасці.
Для максімальна-эфектыўнага выніку выратавальнікі кіраўщыны падышлі да пытанняў бяспекі незвычайным метадам. Для прыцягнення ўвагі вялікай колькасці грамадзян работнікі МНС, дзякуючы гучнай прыладзе, заклікалі грамадзян да захавання асноўных пытанняў бяспекі ў вясновы пажаранебяспечны перыяд. Пры руху па вуліцах населеных пунктаў тлумачылі патрабаванні правіл пры спальванні смецця, расказвалі аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці.
Акрамя таго, выкарыстоўваўся патэнцыял распаўсюджвання наглядна-выяўленчай прадукцыі супрацьпажарнай накіраванасці праз паштовыя скрыні жыхароў, крамы і прыпыначныя пункты грамадскага транспарту.
Маршрут бяспекі прайшоў праз населеныя пункты д.д.Пацава Слабада, Казулічы, Любонічы, Сяргеявічы, Падрэчча, Стоўпіщы, Тейкавічы, Валасовічы, Мышкавічы, а таксама асветлены пытанні пажарнай бяспекі грамадзянам садовых таварыстваў «Малая Гута», «Вялікая Гута», «Падрэчча»,«Чаравічок». З грамадзянамі праводзіліся прафілактычныя гутаркі, распаўсюджваліся памяткі з асноўнымі правіламі бяспекі.

Ст. інспектар СПіУГ РАНС    Аляксандр Жураўскі



Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть