image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Маршрут бяспекі. Хоцімск

375
Маршрут бяспекі. Хоцімск

Работнікі Хоцімскага раённага аддзела правялі рэйды, накіраваныя на папярэджанне палаў сухой расліннасці і спальвання смецця. Па плане маршрут праходзіў праз аграгарадок Ліпаўку, вёску Трасціно і гарадскі пасёлак Хоцімск. На паўдарогі да аграгарадка Ліпаўкі паступіла паведамленне аб загаранні сухой расліннасці ў вёсцы Падлесная. Па прыбыцці ратавальнікаў было выяўлена ўзгаранне бытавога смецця на плошчы 30м^2, пацярпелых пры ўзгаранні не выяўлена. Усім удзельнікам здарэння былі растлумачаны правілы бяспечнага спальвання смецця.
З грамадзянамі, якія падрыхтоўвалі свае "пралескі" для ўтылізацыі пры дапамозе агню, праводзіліся прафілактычныя гутаркі аб тым, як трэба спальваць смецце і якія першасныя сродкі неабходна размяшчаць каля вогнішча. Для таго, каб прыцягнуць найбольшую колькасць насельніцтва ў аграгарадку Ліпаўка, быў арганізаваны "Маршрут бяспекі". У той час як жыхары сыходзіліся на сігнал аўталаўкі, ратавальнікі ўручалі наглядна-выяўленчую прадукцыю і распавядалі пра тое, якімі небяспечнымі з'являюцца  палы сухой расліннасці асабліва ў ветранае надвор'е.


Інспектар СПіУГ Хоцімскага РАНС                                  Уладзіслаў Салаўёў

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть