image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Папярэдзіць палы! Клічаў

779
Папярэдзіць палы! Клічаў

Ратавальнікі Клічаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях чарговы раз адправіліся ў рэйд па папярэджанні палаў. У гэты раз у населеныя пункты Патоцкага і Нясяцкага сельсаветаў.
З прыходам цёплага надвор'я гаспадары спяшаюцца навесці парадак на прыдамавой тэрыторыі: леташняе смецце, трава і лістота – усё гэта неабходна прыбраць. Зрабіць гэта хочацца як мага прасцей і, як многім здаецца, з найменшымі выдаткамі – спальваннем. Але, як паказвае практыка, самае простае можа прывесці далёка да няпростых наступстваў.
У ходзе рэйду намеснік начальніка Клічаўскага РАНС Трафім Фільчанка растлумачыў мясцовым жыхарам, чым небяспечна выпальванне сухой расліннасці і травы на корані, распавёў аб пажарах, прычынай якіх стала неасцярожнае абыходжанне з агнём, у прыватнасці пры спальванні смецця. Папярэдзіў, што за такія дзеянні грамадзяне могуць атрымаць не толькі сур'ёзны штраф, ад 10 да 40 базавых велічынь, але і пазбавіцца ўласнага жылля. Даў рэкамендацыі па бяспечным спальванні смецця.
Старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Сяргей Юркавец, здзейсніўшы рэйд па населеных пунктах Клічаўскага раёна, пераканаўся ў тым, што некаторыя грамадзяне нягледзячы на забароны, працягваюць выпальваць сухую расліннасць, за што і былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

Інспектар СПіУГ
Клічаўскага РАНС                                                  Ю.В.Караўка

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть