image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Веды не толькі сіла, але і бяспека! Клічаў

660
Веды не толькі сіла, але і бяспека! Клічаў

Фінал першага этапу рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» прайшоў у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №2 імя Ф.І. Кавалёва» г. Клічава.
Работнікі Клічаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях звярталі ўвагу дарослых, бацькоў на спецыяльна абсталяваны «Востраў бяспекі», на якім былі арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі і зоны актывацыі: «Небяспекі ў кватэры», «Эвакуацыйныя знакі», «Небяспечная печ», «Правілы паводзін у натоўпе», а таксама «Правядзі час з карысцю».
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Юрый Караўка прапаноўваў наведвальнікам установы разам са сваімі дзецьмі праверыць свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці. Удзельнікі мерапрыемства разабралі, якія няспраўнасці ацяпляльнай печы і электраабсталявання могуць прывесці да пажару, навучыліся правільна выбіраць месца і ўсталеўваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння.
Ратавальнікі далі рэкамендацыі па дзеяннях у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі ў месцах з масавым знаходжаннем людзей, а менавіта як хутка зарыентавацца на плане і пра што нам «кажуць» знакі эвакуацыі, а таксама што рабіць, калі пачуў сігнал «Увага ўсім!».

Інспектар СПіУГ
Клічаўскага РАНС                                  Ю.В.Караўка

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть