image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Папярэджаны - значыць узброены. Магілёў

544
Папярэджаны - значыць узброены. Магілёў

Як паказвае практыка, найбольшая колькасць пажараў адбываецца ў жылым сектары. У большасці сваёй пажары адбываюцца па віне саміх грамадзян і з'яўляюцца вынікам неасцярожнага абыходжання з агнём, парушэння правілаў устройства і эксплуатацыі электраабсталявання і печаў. Таму папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх з'яўляецца адным з галоўных напрамкаў дзейнасці ратавальнікаў.
З мэтай прафілактыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе работнікі Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях рэгулярна наведваюць домаўладанні розных катэгорый грамадзян, нагадваючы, якія меры пажарнай бяспекі неабходна выконваць, каб зберагчы сябе, сваіх блізкіх і сваё жыллё ад пажару.
Асаблівую ўвагу ратавальнікі надаюць праверцы стану пячнога ацяплення, электрычнага абсталявання, а таксама працаздольнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а ў сувязі з надыходам пажаранебяспечнага перыяду яшчэ і навядзенню парадку на дваровых тэрыторыях.
Усе гаспадары атрымалі ад работнікаў МНС рэкамендацыі па ліквідацыі і недапушчэнні выяўленых парушэнняў, а таксама наглядна-выяўленчую прадукцыю супрацьпажарнай накіраванасці з асноўнымі патрабаваннямі бяспекі ў побыце.

Інспектар СПУГ Магілёўскага ГАНС
Э. А. Атрашкоў

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть