image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Выступленне ў працоўным калектыве. Асіповічы

649
Выступленне ў працоўным калектыве. Асіповічы

Старшы iнжынер сектара арганiзацыi функцыянавання дзяржаўнай сiстэмы папярэджання i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый i грамадзянскай абароны Андрэй Абрамовіч выступіў у працоўным калектыве УА " Асіповіцкая дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата».
    Выратавальнік спыніўся на пытаннях пажараў і гібелі людзей ад іх. Пастараўся данесці да грамадзян інфармацыю не проста на словах, а з канкрэтнымі прыкладамі пажараў, якія адбываліся на тэрыторыі Асіповіцкага раёна.
    Як паводзіць сябе падчас пажару? Як сябе засцерагчы? Як выклікаць службу выратавання? Адказы на гэтыя пытанні дапамогуць правільна дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях. Андрэй Абрамовіч расказаў пра небяспекі дома і прывёў прыклады, калі грамадзяне самі могуць справіцца з надзвычайнай сітуацыі без дапамогі службы выратавання.
    У завяршэнні мерапрыемства Андрэй Абрамовіч нагадаў і аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі ў школе, звярнуў увагу грамадзян на адказнасць і сур'ёзны падыход да гэтага пытання.



Старшы інспектар СПiУГ Асіповіцкага РАНС
Раман Сярчэня

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть