image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Данесці да кожнага. Крычаў

573
Данесці да кожнага. Крычаў

У рамках акцыі "Бяспека - у кожны дом!» інспектар Крычаўскага РАНС правеў мерапрыемства, накіраванае на прадухіленне пажараў па прычыне неасцярожнасці пры курэнні з асобамі схільнымі да злоўжывання спіртнымі напоямі і якія вядуць асацыяльны лад жыцця.
Сухія лічбы статыстыкі паказваюць на тое, што менавіта гэтыя людзі становяцца закладнікамі падобных надзвычайных сітуацый. Менавіта таму на сустрэчы з даннымі грамадзянамі гаворка ішла аб наступствах шкоднай звычкі, памножанай на стос гарачыльных напояў. Праз гутарку, дэманстрацыю відэафільмаў, наглядна-выяўленчую прадукцыю работнікі МНС звярнулі ўвагу дадзенай катэгорыі грамадзян на гэтую праблему.
Таксама пільная ўвага была звернута на ўмовы пражывання данных грамадзян, стан пячнога ацяплення, электраправодкі і падтрыманне ў спраўным стане аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Валанцёрамі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа была прадстаўлена тэматычная пляцоўка "SOS", на якой усім прысутным былі прадэманстраваны мерапрыемствы па аказанні першай дапамогі і правядзенне сардэчна-лёгачнай рэанімацыі.
Варта адзначыць, што ўдзельнікі прафілактычнага мерапрыемства засталіся салідарныя з ратавальнікамі і маюць цвёрдае перакананне ў небяспецы курэння ў нецвярозым стане.



Старшы інспектар СПіУГ
Крычаўскага РАНС
Раман Усціненка

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть