image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспека ў кожны дом. Хоцімск

309
Бяспека ў кожны дом. Хоцімск

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» Работнікі Хоцiмскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў правялі прафілактычную сустрэчу з грамадзянамі.
Прадстаўнік Министрества па надзвычайных сітуацыях расказаў аб праводзімай акцыі, абстаноўцы з пажарамі і надзвычайнымі сітуацыях у раёне, вобласці і рэспубліцы, а таксама аб прычынах і ўмовах іх узнікнення. Ён нагадаў правілы бяспекі для домаўладанняў, падрабязна спыніўся на важнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Пасля чаго прадэманстраваў, як праводзіцца сардэчна-лёгачная рэанімацыя, а таксама нагадаў правільны алгарытм выкарыстання вогнетушыцеля, пасля чаго грамадзяне самі змаглі замацаваць атрыманыя веды на практыцы. Работнік Хоцiмскага раённага аддзела ўнутраных спраў нагадаў насельніцтву аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду. Прысутныя таксама праглядзелі відэафільм «Дынаміка развіцця пажару ад цыгарэты». У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікам была раздадзена прафілактычная наглядна-выяўленчая прадукцыя.

Інспектар СПіУГ Хоцімскага РАНС                                  Уладзіслаў Салаўёў

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть