image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспека ў кожны дом. Глускі раён

515
Бяспека ў кожны дом. Глускі раён

У рамках рэспубліканскай акцыі "Бяспека ў кожны дом!" у а.г.Турыно прайшло прафілактычнае мерапрыемства з насельніцтвам.
На гэтае мерапрыемства, у першую чаргу, былі запрошаныя грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і схільныя да злоўжывання.
Ратавальнікі акцэнтавалі ўвагу на прафілактыцы пажараў і гібелі людзей, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, нагадалі насельніцтву правілы бяспекі ў побыце і на вытворчасці. У мерапрыемстве прыняў удзел iнспектар раённага аддзела па НС Станiслаў Бярозкiн.
Работнік МНС распавёў аб становішчы з пажарамі ў раёне і вобласці, прывёў прыклады надзвычайных сітуацый з гібеллю людзей. Нагадаў прынцып працы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і прывёў статыстыку выратаваных, з дапамогай гэтага прыбора, людзей. Удзельнікі сходу паглядзелі фільм аб асноўных прычынах пажараў і атрымалі ад ратавальнікаў памяткі з алгарытмам дзеянняў у надзвычайных сітуацыях.

Інспектар СПіУГ Глускага РАНС
Бярозкін Станіслаў

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть