- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Дзецям аб бяспецы. Касцюковічы
Старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Касцюковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Рада Цімашэнка наведала ДУА " Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1"г. Касцюковічі", дзе з дзецьмi правяла прафілактычную гутарку па правілах бяспекі жыццядзейнасці і дзеянні ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.
Работнік Касцюковіцкага РАНС нагадала малышам нумары экстраных службаў, распавяла аб правілах «5 крокаў выратавання», пра небяспечныя месцы для гульняў і як правільна выклікаць ратавальнікаў, калі здарылася бяда, якія могуць адбыцца надзвычайныя сітуацыі і як іх пазбегнуць, а таксама з хлопцамі і дзяýчатамі былі праведзены гульні «Адкажы правільна» і «Небяспечна-бяспечна.
У канцы сустрэчы работнік МНС уручыла дзецям наглядна-выяўленчую прадукцыю.
Старшы інспектар СПiУГ
Касцюковiцкага РАНС Рада Цiмашэнка