image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Юбілейны Калядны турнір па валейболе. Шклоў

1878
Юбілейны Калядны турнір па валейболе. Шклоў

У снежні 2015 года спартыўную залу дзіцяча-юнацкай школы ўпершыню прыняў каманды сілавых структур, якія сабраліся паспаборнічаць у валейбольных баталіях, арганізаваных Шклоўскім РАНС і ВК-17. Тады выказвалася яшчэ нясмелая надзея, што турнір стане штогадовым і традыцыйным.  І вось зараз, калі ўжо ў пятый раз ратавальнікі, вайскоўцы, супрацоўнікі пеніцыарнай сістэмы сабраліся для таго, каб пазмагацца за пераходзячы кубак, можна з упэўненасцю сказаць - усё атрымалася, Турнір стаў добрай традыцыяй.
Сёлета канкурэнцыю дарослым склалі юныя валейбалісткі, якія займаюцца пад кіраўніцтвам трэнера Генадзя Медзвецкага. Генадзь Мікалаевіч, дарэчы, з'яўляецца нязменным галоўным суддзёй спаборніцтваў. І няхай у прызавую тройку дзяўчаты не патрапілі, але далі годны бой дарослым і атрымалі добры спаборніцкі вопыт.
Ну а пераможцамі турніру сталі прадстаўнікі каманды раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Ім зусім няшмат саступілі супрацоўнікі папраўчай калоніі №17 і вайскоўцы 4й асобнай стралковай роты в / ч 6713, якія сталі другімі і трэцімі адпаведна. Пераходзячы кубак, дыпломы і прызы ўдзельнікі каманд атрымалі з рук начальніка ВК-17 Аляксандра Карніенкі.

Спецыяліст СПіУГ Шклоўскага РАНС Юлія Мартынчык

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть