image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Выступілі ў працоўным калектыве. Клічаў

302

 

У рамках правядзення прафілактычнай работы, накіраванай на папярэджанне надзвычайных сітуацый, траўматызму і гібелі людзей ад іх, у тым ліку дзяцей работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выступілі перад супрацоўнікамі аддзялення па ахове аб'ектаў у г.Клічаў Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

Пачаў мерапрыемства інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Юрый Каравка са статыстычных дадзеных аб надзвычайных сітуацыях якія адбыліся у раёне і вобласці. Адзначыў прычыны, якія спрыяюць іх узнікненню. Прывёў прыклады пажараў з гібеллю, якія адбыліся на Клічаўшчыне ў мінулым годзе.

Юрый Уладзіміравіч давёў да прысутных асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі ацяпляльных печаў, агрэгатаў і электраабсталявання, нагадаў алгарытм дзеяння ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі і правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння.

У завяршэнні выступлення супрацоўнікам дэпартамента было прапанавана праглядзець навучальныя відэафільмы, акрамя гэтага ратавальнікі адказалі на ўзніклыя пытанні, нагадалі аб мабільным дадатку «МНС Беларусі: дапамога побач!» і ўручылі інфармацыйныя памяткі і ўлёткі МНС.

 

Інспектар СПіУГ

Клічаўскага РАНС                                   Ю.В.Караўка

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть